# Наша пошта

- URL: https://syn.by/historyja/ad-redakcyi/nasha-poshta-2/
- Published: 1924-06-21T16:30:00+00:00
- Updated: 2026-11-11T01:50:02+00:00
- Section: Ад рэдакцыі
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/from-the-editors/our-mailbox.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/ot-redakcii/nasha-pochta-2.md

> Адміністрацыя адказвае чытачам-падпісчыкам: пацьвярджае атрыманьне грошай, зьмяняе адрасы ўдастаўцы газэты і дзякуе за весткі.

![Наша пошта](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-5713-1024x585.webp)

Марку Сауко. Паводлуг Вашай просьбы адрас пераменены. Газэта пасылаецца ў Вялікую-Ліпу.

Язэпу Наспару. Грошы 5 злот. атрымалі. Дзякуем.

Аляксандру Угліну. 5 злот. атрымалі. Газэту высылаем.

І. Тамашэвічу. 2 злот. атрымалі. Газэту высылаем на імя Я—ча.

Язэпу Прэдко. Грошы ад Вас, 4,000,000 атрымалі, што было паквітавана ў № 4 „С. Б.“; і газэта высылалася. Што Вы яе не атрымлівалі, гэта ня дзіва, бо прысылаючы грошы напісалі адрас гэтак: „почта Ружана, гм. Ружанская, пав. Гродзенскі“.—Цяпер, паподлуг Вашага ліста, высылаем на: „пав. Косаўскі“.

Антону Сецько. Грошы 16,800,000 на газэту для Вас і для: Мікалая Макуля, Мікалая Блізьняка і Осіпа Карэніка, атрымалі. Дзякуем. Газэту высылаем.

Антону Ясюкевічу. Грошы 3,600,000 атрымалі. Газэту высылаем.

У. С. — Добра. Будзем пасылаць на імя Я. Лысёнка.

С. К—у. Ліст Ваш атрыманы. За весткі дзякуем. Шкада, што не падалі іх яшчэ раней.
