# Наша пошта

- URL: https://syn.by/historyja/ad-redakcyi/nasha-poshta-3/
- Published: 1924-06-26T16:50:00+00:00
- Updated: 2026-11-12T01:47:13+00:00
- Section: Ад рэдакцыі
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/from-the-editors/our-mailbag.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/ot-redakcii/nasha-pochta-3.md

> Кароткія адказы рэдакцыі чытачам: пацьверджаньні атрыманых лістоў і грошай, а таксама паведамленьні аб высылцы газэты.

![Наша пошта](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-6639-1024x585.webp)

А. Васілеўскаму. Газэту з № 1-га высылаем. Выясьненьне лістоўна.

Уладзіміру Хведчэні. Ліст і грошы 3.600.000 (2 злот.) атрымалі. Газэту высылаем.

К. Говорку. Ліст і грошы, 3.600.000 м. п., атрымалі. Газэту высылаем. Творы Янкі Купалы можна дастаць у Беларускай кнігарні: Вільня, Завальная вул. № 7.

Рыгору Веселусі. Газэту „Сын Беларуса“ высылаем. Апроч яе выходзіць яшчэ часопісь „Крыніца“ (лацінікай); адрас: Вільня, Завальная вул. № 7.

В. Шкодзічу. Будзьце ласкавы паведаміць, ці атрымоўваеце газэту.

П. Казюкевічу. 3 злоты атрымалі. Дзякуем.

Бэзбародко. 4 злоты атрымалі. Дзякуем. Адрас перамяніл.

М. Макарэвічу. 6 злоты 67 гр. атрымалі. Дзякуем.

Ул. Кобусю. Ліст і грошы 1.000.000 м. п. атрымалі. Газэту высылаем на пошту „Городзея—„poste restaute“.—Інакш нельга.
