# Адстаўка Муссоліні

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/adstauka-mussolini/
- Published: 1924-06-21T19:35:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T01:36:54+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/mussolini-resignation.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/otstavka-mussolini.md

> Пасьля забойства Маттэотці Італію ахапіла абурэньне, і Муссоліні падаў у адстаўку. Кароль даручыў стварыць новы ўрад старым дзеячам, якія былі ворагамі фашызму.

![Адстаўка Муссоліні](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1317-1024x585.webp)

У сувязі з забойствам пасла Маттэотті ў Рыме і па ўсей Італіі ўзьнялося нячуванае абурэньне, якое пагражае паважнымі разрухамі проці фашыстаў.

Муссоліні падаўся ў адстаўку. Кароль, аднак, даручыў яму ізноў стварыць урад, у які маюць увайсьці старыя палітычныя дзеячы—ворагі фашыстаў, як Орляндо, Нітті і інш.

Гэтак абсалютнаму панаваньню фашыстаў прыходзе канец.
