# Адстаўка віцэ-міністра Дуткевіча

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/adstauka-vice-ministra-dutkievicha/
- Published: 1924-06-30T19:05:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T21:01:07+00:00
- Section: Архівы
- Language: be

> Новы віцэ-міністар унутраных спраў Дуткевіч збіраўся радыкальна «вычысьціць» адміністрацыю, але ўжо на другі дзень падаў у адстаўку. Грабскі зацягваў справу і прыняў адстаўку толькі тады, калі шум улёгся.

![Адстаўка віцэ-міністра Дуткевіча](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-6876-1024x585.webp)

Як мы падавалі ў сваім часе, новазапрошаны віцэ-міністар унутраных спраў, п. Дуткевіч, які маніўся зрабіць радыкальную „чыстку“ ў складзе дзяржаўнай адміністрацыі і паліцыі, а перад усім на „Крэсах“, дый вырашыць паводле трактатаў справу абывательства ў Польшчы, наткнуўся на рашучы адпор усяго габінэту, а перад усім п. п. Гюбнэра і Грабскага. З гэтае прычыны амаль не на другі дзень пасьля свайго назначэньня ён падаўся ў адстаўку. Але дагэтуль адстаўка п. Дуткевіча неяк вісела ў паветры. Спрытны „палітык“, п. Грабскі не хацеў з гэтага адразу рабіць шум, бо якраз абодва гэтыя лёзунгі: „рэарганізацыя“ адміністрацыі і паліцыі і „пашырэньне права абыватэльства“ (перад сэсіяй Рады Лігі Народаў…) і былі голасна абвешчаны яго ўрадам. І вось толькі цяпер, калі час неяк згладзіў уражэньне адстаўкі п. Дуткевіча, яго адстаўка п. Грабскім прынята.

Што-ж сталася з лёзунгамі „санацыі“ адміністрацыі і паліцыі і пашырэньня абыватэльства, мы ўжо добра ведаем,—Можа трэба пачакаць яшчэ сэсіі Агульнага Сабраньня Лігі—ў верасьні?!
