# Арышты беларусаў у Латвіі

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/aryshty-bielarusau-u-latvii/
- Published: 1924-06-21T17:15:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T01:42:34+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/arrests-belarusians-latvia-2.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/aresty-belorusov-latvii.md

> У Латвіі палітычная паліцыя арыштавала дырэктара беларускае гімназіі ў Дзьвінску і некалькіх настаўнікаў у час выпускных экзаменаў. Газэта лічыць, што арыштаваныя — культурныя працаўнікі, і сьведчыць аб дагэтуль неспыненых перасьледах.

![Арышты беларусаў у Латвіі](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-5670-1024x585.webp)

13 чэрвеня, ў часе выпускных экзаменаў у Дзьвінскай Беларускай Гімназіі, латвійская палітычная паліцыя арыштавала бяз ніякае прычыны дырэктара Гімназіі, грам. Івана Краскоўскага, і вучыцялёў яе: Андрэя Якубецкага, Корці і Пауліну Мядзёлку-Грыбовую, як „палітычных праступнікаў“. Экзамены спыніліся.

Гэты першы гвалт улады над беларусамі ў Латвіі выклікаў вельмі цяжкое ўражаньне і агульнае абурэньне сярод беларускага грамадзянства, тым балей, што арыштаваныя — выключна культурныя працаўнікі і ніякай палітычнай дзейнасьцяй у Латвіі не займаліся. Абураны і лепшыя прадстаўнікі латвійскага грамадзянства.

Яшчэ раней, бо ў канцы мая, быў арыштаваны былы дырэктар Беларускае Гімназіі ў Люцыне, К. Езавітаў. Як нас паведамляюць, сьледавацель не прадстаўляе яму абвінавачаньня і не звальняе затым, што палітычная паліцыя ўсё яшчэ „шукае“ і ня можа знайсьці няістнуючых довадаў „праступнае“ дзейнасьці Езавітава.

Думаюць, што ўсе гэтыя гвалты над беларусамі — вынік ілжывых данасаў нашых адвечных „прыяцеляў“….
