# Беларускія мітынгі

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/bielaruskija-mitynhi/
- Published: 1924-06-08T18:05:00+00:00
- Updated: 2026-10-23T07:35:14+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/belarusian-rallies.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/byelorusskiye-mitingi.md

> У Мядзеле і Груздаве ў пачатку чэрвеня прайшлі мітынгі, дзе дэпутаты расказалі народу пра справы ў Сойме і ў Эўропе. Людзі скардзіліся на падаткі і чакалі скасаваньня гэтых цяжараў.

![Беларускія мітынгі](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1178-1024x585.webp)

5-га г. гага чэрвеня адбыліся беларускія мітынгі ў Мядвеле і ў Груздаве Дунілавіцкага павету. У Мядзеле, дзе сабралася да 3.000 асоб, рабілі справаздачу аб працы Бел. Пас. Клюбу дэпутаты кс. Ад. Станкевіч і П. Валошын, а ў Груздаве, дзе сышлося да 1.500 чал., выступалі з прамовамі П. Мятла і Сымон Рак-Міхайлоўскі.

Народ надта ўважліва слухаў сваіх дэпутатаў і дзякаваў за прыезд і за шырокую інфармацыю аб працы і аб сітуацыі ў Эўропе. Жаліліся людзі на высокія і частыя падаткі, выказывалі свае трывогі на конта загаданага ўладай перагляду каней.

Не абыйшлося і на гэтых, як і заўсёды, нашых мітынгах без перашкодаў з боку розных панкоў, якім не падабаецца вольнае да нашага народу беларускае слова.

Выявілася тут, як і на кожным нашым мітынгу, спрагада з боку паліцыі да правакацыйных выкрыкаў памянёных панкоў, да іх жаданьняў зьменьшыць уражаньні прысутнага на мітынгах сялянства.

Але наш народ навучыўся ўжо разьбірацца ўва ўсім і дзеля гэтага ўсякія перашкоды ў часе мітынгаў толькі дапамагаюць нашым дэпутатам у іх працы на іравінцыі.
