# Беларусы ў Маскве

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/bielarusy-u-maskvie/
- Published: 1924-06-21T16:55:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T01:42:57+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/belarusians-in-moscow-2.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/belorusy-v-moskve-2.md

> У Маскве жыве каля 30 тысяч выхадцаў з Беларусі, і многія з іх — былыя эмігранты з Амэрыкі, што вярнуліся пасьля вайны. Яны заснавалі майстэрню і цікавяцца беларускімі кнігамі і газэтамі.

![Беларусы ў Маскве](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-5693-1024x585.webp)

Рабочыя „Масквашвея“ амаль ня ўсе выхадцы з Беларусі. Большая іх частка рээмігранты з Амэрыкі, куды яны да вайны прымушаны былі выехаць хто дзеля палітычных справаў, хто — шукаць лепшай працы.

У 17 годзе іх каля 1000 вярнулася ў Расею. Яны засталіся ў Маскве і заснавалі майстэрню, цяперашні „Масквашвей“.

З іх каля 300 чалавек жывуць у Доме Камуны.

Большасьць іх з вёсак Горадзеншчыны, Віленшчыны і Меншчыны. Яны цікавяцца ўсім тым, што робіцца на Беларусі, пытаюцца, дзе можна знайсьці беларускую кніжку і газэтку.

Згодна з статыстыкай, у Маскве жыве каля 30,000 выхадцаў з Беларусі.
