# Хроніка: беларускія мітынгі, спектакль у вастрозе, арышт камуністычнае друкарні

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/chronika-bielaruskija-mitynhi-spiektakl-u-vastrozie-arysht-kamunistychnaje-drukarni/
- Published: 1924-05-25T18:00:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T21:01:30+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/chronicle-belarusian-meetings-a-performance-in-the-prison-the-arrest-of-a-communist-printing-press.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/khronika-byelorusskiye-mitingi-spyektakl-v-tyurmye-aryest-kommunistichyeskoy-tipografii.md

> Збор зьвестак: беларускія зьезды і мітынгі ў Наваградку, Пружанах і Мядзеле, спэктакль у наваградзкай турме, арышты камуністаў у Вільні і справа Якімовіча.

![Хроніка: беларускія мітынгі, спектакль у вастрозе, арышт камуністычнае друкарні](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-969-1024x585.webp)

Беларускія мітынгі-зьезды.

▪ 22 гэтага траўня, ў дзень праваслаўнага сьвята (сьв. Мікалая) адбыўся ў Наваградку зьезд сялян-прадстаўнікоў ад гмінаў Наваградзкага павету. З прамовамі на зьездзе выступалі беларускія дэпутаты Міх. Кахановіч, Вас. Рагуля, Ант. Аўсянік і сэнатар Ал. Назарэўскі.

▪ 25 гэтага траўня адбудзецца беларускі мітынг у Пружанах. З прамовамі выступяць нашы дэпутаты Фаб. Ярэміч, Пав. Валошын і др.

▪ 5 чэрвеня адбудуцца беларускія мітынгі ў Мядзеле і Дунілавічах. З прамовамі выступяць дэпутаты: кс. Ад. Станкевіч, П. Мятла і сэнатар Вяч. Багдановіч.

▪ Беларускі спектакль у вастрозе. Як мы даведаліся, адбыўся 7. IV. 24 г. беларускі спектакль ў Наваградкім вастрозе, дзе поўна напакавана беларускае інтэлігэнцыі і сялян. Уласнымі сіламі нарыхтавала група вязьняў прадстаўленьне. Ставілі пьесу „Міхалка“. Згуляна была пьеса добра.

▪ Арышт камуністычнае друкарні. Віленскія газэты паказываюць, што віленскай паліцыі пад кіраўніцтвам камісара Олендзкага ўдалося разбіць віленскую камуністычную арганізацыю. Арыштавана каля ста асоб, якіх падазраваюць у прынадлежнасьці да камуністычнай партыі. Аднак, падазраньні гэныя далёка не заўсёды абасноўваны, бо ўжо шмат каго звольнілі з вастрогу.

Надовячы паліцыя арыштавала нейкую патайную друкарню, якая быццам-то прывезена з Бэрліну. Як піша „Dz. Wil.“, друкарня была яшчэ не распакаваная. Дык узьнімаецца пытаньне, як-жа ў ёй рабіліся камуністычныя друкі, аб якіх піша „Dz. Wil.“, раз друкарня была нячынная?!

▪ У Віленскім Апэляцыйным Судзе 27. V. 24 г. будзе разглядацца справа Міколы Якімовіча з Горадні, які Горад. Акр. Судом быў засуджаны на 2½ гады крапасьці. Абаронцамі маюць выступіць віленскія адвакаты Т. Врублеўскі і С. Міцкевіч.
