# Да лёсу Багінскага і Вечоркевіча

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/da-liosu-bahinskaha-i-viechorkievicha/
- Published: 1924-05-22T19:40:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T14:45:49+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/on-the-fate-of-baginski-and-wieczorkiewicz.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/k-sudbye-baginskogo-i-vyechorkyevicha.md

> Памілаваным з сьмяротнай кары афіцэрам-бамбістам ужо пераехалі ў Кракаў, дзе ім абяцаюць вельмі суровы рэжым. Пры гэтым яны, паводле польскай прэсы, жартавалі над уладамі.

![Да лёсу Багінскага і Вечоркевіча](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-714-1024x585.webp)

Засуджаныя на сьмерць, але ўласкаўленыя, — пасьля „інтэрвэнцыі“ Радавага ўраду — п. Прэзыдэнтам Рэспублілі, вядомыя бамбісты-ахвіцэры польскай арміі Багінскі і Вечоркевіч толькі што перавезены з варшаўскай Макатоўскай турмы ў Кракаўскую, дзе будуць, як падае „Dz. Wil.“, трымацца на вельмі суровым рэжыме.

Тая-ж газэта падае вельмі цікавыя весткі аб тым, як весела і іранічна жартавалі сабе засуджаныя над зьявіўшымся за імі ўва ўсей сваёй грознай велічы ўладамі.
