# Да паразуменьня Францыі з С.С.Р.Р.

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/da-parazumiennia-francyi/
- Published: 1924-06-26T18:50:00+00:00
- Updated: 2026-11-11T01:46:35+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/understanding-between-france-u-s-s-r.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/soglasheniyu-frantsii-s-s-s-r.md

> Парыжская прэса паведамляе, што прэм’ер Эрыо рыхтуе аднаўленьне зносінаў з Савецкім Саюзам. Англійскія газэты называюць два варыянты вырашэньня «расейскага пытаньня».

![Да паразуменьня Францыі з С.С.Р.Р.](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-6138-1024x585.webp)

Як падае парыжская газэта „Матэн“, Эрыо прыгатаўляецца да аднаўленьня зносінаў з С.С.Р.Р., збіраючы нарады з коламі, заінтарасованымі ў расейскіх справах. Эрыо, відаць, мае зрабіць тое самае, што зрабіў Мак-Дональд: скліча расейска-французскую ўрадовую канфэрэнцыю і дазволіць французскім царскім ліхвярам—фінансістам дыктаваць праз яе радавым рэспублікам свае варунькі.

Англійскія газэты пішуць, што ўрад Мак-Дональда мае два праекты „разьвязаньня расейскага пытаньня“… 1. Скліканьне Канфэрэнцыі Трох, г. зн. Англіі, Францыі і Расеі,—ці 2, папярэдняе паразуменьне саюзных дзяржаваў паміж сабой, а пасьля — скліканьне расейска-міжсаюзнай канфэрэнцыі…
