# Экспарт беларускіх тавараў

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/ekspart-bielaruskich-tavarau/
- Published: 1924-06-28T17:55:00+00:00
- Updated: 2026-11-08T23:15:23+00:00
- Section: Архівы
- Language: be

> Беларускае гандлёвае ўпраўленьне актыўна наладжвае вываз яек: ужо пайшоў трэці вагон у Рыгу, плянуецца склад у Оршы. Таксама ў Польшчу пайшла партыя конскага воласу і шчацінінага пуху.

![Экспарт беларускіх тавараў](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-6731-1024x585.webp)

Бел. Упр. Дзяржаўнага Гандлю цяпер асаблівую ўвагу зьвяртае на разьвіцьцё экспорту яек.

Упраўленьнем устаноўлена сувязь з усімі загранічнымі гандлёвымі прадстаўніцтвамі, куды маюць быць адпраўлены яйкі.

Гэтымі днямі Бел. Упр. Дз. Гандлю адпраўлены ў Рыгу 3-ці вагон яек.

Прымаюцца крокі да адчыненьня ў Оршы цантральнага складу яек, якія будуць перавозіцца па ліні Унеча—Магілёў.

За апошнія дні ў Польшчу адпраўлена каля 400 пудоў конскага воласу і каля 300 пудоў шчацінінага пуху.
