# Інтэрпэляцыі, пададзеныя 20 мая

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/interpeliacyi-padadzienyja-20-maja/
- Published: 1924-06-08T18:25:00+00:00
- Updated: 2026-10-23T07:20:09+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/interpellations-submitted-on-20-may.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/intyerpyellyatsii-podannyye-20-maya.md

> Клюб падаў у Сойме пяць запытаў да розных міністраў, сярод іншага пра грамадзянскія правы беларусаў, дапамогу вёсцы, пабітую вайной, і справу чыгуначніка ў Стоўбцах.

![Інтэрпэляцыі, пададзеныя 20 мая](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1107-1024x585.webp)

20 мая г. г. паслы з Беларускага Пасольскага Клюбу падалі ў Сойме цэлы рад інтэрпэляцыяў міністрам, а іменна:

1) п. старшыні рады міністраў у справе непрызнаваньня польскім урадам грамадзянскіх правоў беларусам—грамадзянам Польшчы, якія знаходзяцца часова за яе межамі.

2) п. міністру публічных работ у справе адмовы сялянам вёскі Клімавічы, старавескае гміны, Спонімскага пав., у дапамозе дзеля адбудовы зьнішчаных вайной гаспадарак.

3) п. міністру зямельных рэформ у справе незаконнага узлажэньня на жыхараў вёскі Дубатоўкі, Жодзіскае гміны, Сьвянцянскага пав., коштаў камасацыі.

4) п. міністру чыгунак у справе несправядлівага паступку чыгункавае ўлады з Мікалаем Каспэровічам, дарожным майстрам чыгункавае станцыі Стоўбцы.

5) п. міністру чыгунак у справе звальненьня паштовым урадам дому ў месцы Сьвіслачы, Ваўкавыскага пав.
