# Як уберагчы рассаду ад мошкі

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/jak-ubierahchy-rassadu-ad-moshki/
- Published: 1924-06-13T17:20:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T01:36:04+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/protect-seedlings-flea-beetle.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/uberech-rassadu-ot-moshki.md

> Парада, як абараніць расьліны ад капуснай мошкі: абсыпаць мокрыя расьлінкі раніцай попелам з табакай, паліваць халоднай вадой і ставіць рассаднікі высока над зямлёй.

![Як уберагчы рассаду ад мошкі](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1299-1024x585.webp)

Капуснай мошкай сляяне называюць зазвычаі маленькіх чорных або рабых жучкоў, велічынёю крыху большых за блыху, якія, як і блыха, ня бегаюць, а скікаюць (гэта капусная мошка завецца яшчэ земляной блыхой). Гэта мошка аб'ядаець маладыя расьлінкі капусты, рэпы, рэдзькі і грыжыны (бручкі). Часта мошка зусім аб'ядаець гэтыя расьліны і нішчыць гэткім парадкам усю рассаду. Мошка зьяўляецца толькі пад канец вясны (ў траўні месяцы); у пачатку лета яна ўжо зьнікаець ізмоў да вясны.

Для абароны ад мошкі, расьліны абсыпаюць раніцаю (пакуль расьліны мокрыя ад расы) попелам. Трэба старацца, каб попел прыліпаў зыспроду да лісьцяў расьлінак. Калі адзін попел не адбіваець мошку, дык трэба яшчэ адзін або два разы абсыпаць расьліны попелам з табакай, што да нюханьня. На вядро прасеянага попелу трэба браць чверць фунта нюхацельнай табакі.

Мошка аб'ядаець лісьцё толькі тады, як ужо падымаецца і прыгрэецца сонца, дзеля гэтага, каб уберагчы рассаду ад мошкі, паліваюць рассаду сьцюдзёнай вадой, як ужо паднімаецца сонца. Ад сьцюдзёнай вады мошка ўцякаець.

Каб зусім недапусьціць мошку ў рассаднік, рассаднікі робяць высока ад зямлі на слупох. На уваганыя ў зямлю слупы кладзецца памост, на які наносіцца зямля і сеецца рассада.
