# Канфлікт Эгіпту з Англіяй

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/kanflikt-ehipt-anhlija/
- Published: 1924-07-06T18:25:00+00:00
- Updated: 2026-11-24T09:49:04+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/egypt-conflict-england.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/konflikt-egipet-angliya.md

> Эгіпет, па словах свайго прэм'ера, не адмовіцца ад Судану і шкадуе, што ўрад работніцкай партыі ў Англіі ідзе старой дарогай. Пасьля няўдалых перамоваў прэм'ер прасіўся ў адстаўку, але кароль адмовіў.

![Канфлікт Эгіпту з Англіяй](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-9722-1024x585.webp)

Эгіпецкі прэм‘ер заявіў ізноў, што Эгіпет ніколі не адрачэцца ад сваіх правоў на Судан (гарысты край, скуль бярэ пачатак вялікая, жывячая ўсю вялізарную даліну Ніла, рака) і выразіў жаль, што ўрад партыі работнікаў ідзе тым самым імпэрыялістычным шляхам, як і папярэднія буржуазныя ўрады.

Прэм‘ер падаўся ў адстаўку, бо не атрымаў здаваляючага адказу ад Англіі, але кароль ня прыняў яго адстаўкі.
