# Канфлікт між Канадай і Англіяй

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/kanflikt-mizh-kanadaj-i-anhlijaj/
- Published: 1924-06-21T19:05:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T01:38:13+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/conflict-between-canada-and-england.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/konflikt-mezhdu-kanadoy-angliey.md

> Прэм'ер Канады на парлямэнцкай трыбуне востра выступіў супраць Англіі, закідаючы ёй дыктатарскія замашкі. Далей у газэце разьбіраюцца прычыны сутыкненьня.

![Канфлікт між Канадай і Англіяй](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-2393-1024x585.webp)

Канадзкі прэм'ер сказаў у парляманце праграмную прамову, востра скіраваную проці Англіі, якая імкнецца да дыктатуры і гвалціць раўнапраўе дзяржаўных народаў Брытанскай Імпэрыі.

Для Канады, сказаў прэм'ер, востра сталі цяпер тры магчымасьці: або абвешчаньне бязумоўнай незалежнасьці, або далучэньне да Амэрыканскіх Штатаў,—або апрацаваньне зусім яснага і точнага статуту самастойнасьці ў межах Вялікай Брытаніі.

Міністар справядлівасьці, пацьвердзіўшы ўсё гэтае з пункту гледжаньня права, дадаў, што канадзкія грамадзяне лічуць сябе народам, толькі зьвязаным з англійскім сувязяй брацтва, але не пазволіць англійцам нічога больш…

Увесь канфлікт узгарэўся з таго, што англійскі ўрад прыслаў канадзкаму для ратыфікацыі (зацьверджаньня іх моцы і для Канады) розныя дагаворы, зробленыя ня пытаючыся ў Канады. Канадцы вельмі абураны былі і тым, што напр. на Лёзанскай Канфэрэнцыі, як „прадстаўнік Канады“, выступаў англійскі міністар загр. спраў, лёрд Керзон.
