# „Карэктная“ газэта

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/karektnaja-hazeta/
- Published: 1924-05-25T19:10:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T14:55:03+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/a-correct-newspaper.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/korryektnaya-gazyeta.md

> Віленскае „Słowo“ хваліцца ўзроўнем сваёй працы, але ў хроніцы друкуе выдуманую вестку пра план літоўскага зьезду вучыцялёў. Аўтар бачыць у гэтым спробу забараніць зьезд.

![„Карэктная“ газэта](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-925-1024x585.webp)

Віленская польская газэта „Słowo“ хваліцца, што яно падняло „poziom polskiej prasy wileńskiej“…

Але вось што гэтая газэта піша ў № 115 у хроніцы.

„Новыя пляны літоўцаў.

На 9-га чэрвеня ў Вільні назначаны зьезд вучыцялёў літоўскіх школаў.

На гэтым зьезьдзе мае быць апрацаваны мэмарыял да Лігі Народаў у справе пасьледаваньня польскімі ўладамі літоўскіх школаў у Віленшчыне. Адначасна сябры зьезду абвесьцяць пратэст проці бяспраўнага заняцьця Вільні польскімі войскамі. Можа „карэктны“ пан рэдактар „Słowa“ адкажа, дзе ён мог падслухаць тое, што „маюць“ апрацаваць і агаласіць 6-га чэрвеня літоўскія вучыцелі?

Ці не праз вуха „прарока“ з дэфэнзывы? Мэта гэткай „інфармацыі“ зусім ясная—забараніць зьезд.
