# М. Глыбокае

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/m-hlybokaje/
- Published: 1924-06-21T17:30:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T01:41:50+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/hlybokaye-2.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/m-glubokoe-2.md

> Аўтар скардзіцца, што ў мястэчку Глыбокім падаткі ўсё растуць, а жыды й праваслаўныя плацяць найбольш. Людзі цікавяцца беларускай гімназіяй, якую плянуюць адкрыць.

![М. Глыбокае](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-5660-1024x585.webp)

Ня ведаю, як дзе, але ў нашым мястэчку, што тыдзень, то трэба плаціць падаткі, то „дахадовы“, то „прамысловы“, то „маёнтковы“, і ўсё гэта трэба ўзяць з гандлю, а таргаваць цяпер—ня дай Божа. Калі што купіш для прадажы ці на рынку, ці ў краме, то на гэта трэба ўзяць рахунак і паводле рахунку можна зарабіць толькі 10 проц., а на падаткі трэба выдаць 30 проц. Найбольшыя падаткі, як я замеціў, пакладаюць на жыдоў і на праваслаўных. А што робіцца на рынку, дык аж сьмех бярэ. Грошы „в'яздовыя“ і „мяйсцовыя“ паручана выбіраць Глыбоцкаму мешчаніну, які дзярэць з кожнага, прывезшага на рынак што небудзь прадаваць. Дык раней ня бралі, пакуль сялянін не прадасьць, а цяпер ня тое. Цяпер трэба заплаціць усё пры ўезьдзе ў мястэчка, а калі хто ня мае чым плаціць, бо ня кожны мае маркі ў хаце, то яго забіраюць на пастарунак і трымаюць аж да вечара, пакуль не сьцямнеець.

Магу зазначыць, што ў апошнія часы ў нашым мястэчку людзі вельмі цікавяцца беларускім пытаньнем.

С. І—ў.
