# Магілёўскі навуковы музэй

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/mahiliouski-navukovy-muzej/
- Published: 1924-06-08T17:50:00+00:00
- Updated: 2026-10-23T07:35:25+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/the-mahilou-scientific-museum.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/mogilyovskiy-nauchnyy-muzyey.md

> Музэй у Магілёве існуе з 1919 году і складаецца з шасьці аддзелаў: ад мастацтва да прыродазнаўства. У ягонай бібліятэцы налічваюць каля 75 тысяч тамоў, пераважна старадрукаў.

![Магілёўскі навуковы музэй](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1118-1024x585.webp)

Магілёўскі музэй пачаў істнаваць у 1919 годзе. У склад яго ўвайшлі: музэйны фонд бышага Магілёўскага губ. архіву, бышая царкоўна археолёгічная схоўніца і прыродазнаўчы музэй бышага Магілёўскага земства. Гэты асноўны фонд быў папоўнены розными мастацкімі рэчамі з маемасьці магілёўскай буржуазеі і са складаў Магілёўскай Рады Нар. Гаспадаркі.

Цяпер музэй мае гэткія аддзелы:

1) Аддзел мастацтва і малярства.

2) Аддзел рэлігійнага мастацтва — старое беларускае мастацтва.

3) Аддзел гісторыка-архэолёгічны.

Нумізматычны пададдзел, куды ўваходзіць да 3000 штук розных манэт, мэдаляў і г. д.

4) Аддзел этнаграфічны—хатнія рэчы магілёўскага беларуса і прадукты мяйсцовай прамысловасьці.

5) Аддзел прыродазнаўства.

6) Біблятэка, маючая да 75000 тамоў, у большасьці—старадрукаў.
