# Напад і абезаружаньне

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/napad-i-abiezaruzhannie/
- Published: 1924-05-22T18:10:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T14:58:34+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/attack-and-disarmament.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/napadyeniye-i-obyezoruzhivaniye.md

> Пад Лунінцам банда з 20 чалавек паспрабавала перайсьці мяжу, а пагранічнік Булат, які падняў трывогу, быў падстрэлены і пакінуты ў балоце.

![Напад і абезаружаньне](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-761-1024x585.webp)

Паводле „Gaz. Por.“, банда, зложаная з 20 душ, прабавала перайсьці з-за межаў С.С.Р.Р на тэрыторыю Лунінецкага павету.

Банду заўважыў пагранічны вартаўнік, Язэп Булат, які падняў трывогу. Бандыты пачалі стралять у яго з вінтовак і ранілі яго, а пасьля, крэпка пабіўшы прыкладамі, кінулі ў балота. Вінтоўку Булата забралі, а пакінулі сваю з паламаным прыкладам.
