# Напад на беларускіх паслоў

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/napad-na-bielaruskich-paslou/
- Published: 1924-06-08T17:00:00+00:00
- Updated: 2026-10-27T10:00:12+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/attack-on-belarusian-sejm-members.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/napadyeniye-na-byelorusskikh-dyeputatov.md

> У Пружанах асаднікі закідалі каменьнем беларускіх паслоў, што прыехалі ўчыніць справаздачу. Дайшло да бойкі, паслы засталіся цэлымі, а староста, паводле слоў, ведаў пра напад загадзя.

![Напад на беларускіх паслоў](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-5438-1024x585.webp)

26 траўня сёл. г. беларускія паслы Ярэміч, Рагуля і Валошын зьявіліся ў Пружаны, Гродзенскай губ., каб зрабіць справаздачу з пасольскай працы сваім выбарцам. Аб прыезьдзе паслоў народ ужо ведаў, дык і сабралася яго некулькі тысячаў. На сход зьявілася цэлае множства асаднікаў аж з трох суседніх паветаў: з Косаўскага, Кобрынскага і Драгічынскага.

Падчас першай прамовы асаднікі ў паслоў пачалі кідаць каменьнямі. Народ кінуўся на гэтых бандытаў. Пачалася барацьба. З аднэй стараны і з другой ёсьць паранены. Паслы асталіся цэлымі.

Асадніцкая банда была арганізавана зараней, а староста, як сам сказаў пасьля паслом, аб гэтым ведаў за некулькі гадзін прад іх выступленьнем.

Гэтак панує на нашых землях польская адміністрацыя пры помачы польскіх асаднікаў.
