# Напад пад Алькенікамі

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/napad-pad-alkienikami/
- Published: 1924-05-18T17:50:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T14:45:54+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/the-attack-near-alkeniki.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/napadyeniye-pod-olkyenikami.md

> Узброеная група — паводле газэты, адначасна паўстанцы і рабаўнікі з Літвы — напала на купцоў па дарозе да станцыі Алькенікі. Аднаго з нападнікаў, жыхара прыгранічнае вёскі, паліцыя затрымала.

![Напад пад Алькенікамі](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-543-3-1024x585.webp)

Надоўвячы група невядомых узброеных людзей напала на купцоў, якія ехалі з мястэчка на ст. Алькенікі. Як паведамляюць польскія газэты, гэная група людзей складалася з літвіноў і мела характар паўстанчы і разам рабунковы. Адзін з іх папаўся ў рукі паліцыі. Гэта А. Сабалеўскі, паходзячы з вёскі Пушкарня, якая знаходзіцца ў 4 вярстох ад Алькенік і 6 вёрстох ад літоўскай граніцы.
