# Напады павялічваюцца

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/napady-pavialichvajucca/
- Published: 1924-05-25T18:20:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T21:01:14+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/attacks-are-on-the-increase.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/napadyeniya-umnozhayutsya.md

> Лік нападаў на ўсходніх землях расьце: ад трох у студні да дваццаці за палову траўня. Газэты называюць новыя выпадкі ў Крывічах і Сьвянцянскім павеце.

![Напады павялічваюцца](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-957-1024x585.webp)

„Rzeczpospolita“ аблічыла, што ў месяцы студні былі на Усходніх Землях 3 напады, у лютым—6, у сакавіку—12, у красавіку — 26, а ў першай палове мая—ўжо 20.

У другой палове гэтага месяца газэты адзначаюць новы вялізарны напад ў Крывічах (18 мая) і два напады ў Сьвянцянскім павеце (17 і 18 мая).

„Echo Warsz.“ апісывае дзейнасьць нейкага атамана Дулькі ў Белавежскай пушчы, які гэтымі днямі забіў лясьніка (б. польскага жаўнера) і абрабаваў у дарозе лясьнічага і яшчэ чатыры асобы. Сяляне ў Белавежы, паводле гэнае газэты, глядзяць на Дульку, як на нацыянальнага героя.
