# Нямецкі дзень

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/niamiecki-dzien/
- Published: 1924-05-22T18:45:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T14:46:07+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/german-day.md

> Нацыяналістычнае сьвята ў Нямеччыне перайшло ў бойкі з камуністамі. Пад Бэрлінам загінула шмат камуністаў, паліцыя была на баку нацыяналістаў.

![Нямецкі дзень](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-740-1024x585.webp)

У апошнюю нядзелю па ўсей Нямеччыне „сьвяткавалі“ арганізаваны нацыяналістамі „Нямецкі дзень“. Голасныя мітынгі і дэманстрацыі не абыйшліся без канфліктаў і боек, асабліва з камуністамі.

Паліцыя ўсюды трымала старану нацыяналістаў. Асабліва крывавая бойка ўзьнялася ў малым гарадку каля Бэрліна, скуль у апошні прыбыла каля 8.000 камуністаў, каб перашкодзіць нацыяналістычнаму „дню“. Паліцыя прыгатавала кулямёты… У выніку шмат камуністаў палягло. Ранены 3 паліцыянты. Шмат арыштавана камуністаў…
