# Няўрэгуляваная справа

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/niaurehuliavanaja-sprava/
- Published: 1924-05-25T18:45:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T21:00:41+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/an-unsettled-matter.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/nyeuryegulirovannoye-dyelo.md

> Парыскі „Матэн“ папярэджвае, што літоўская непрымірымасьць і польскі ўпарты намер утрымаць Вільню могуць зьмяніць мір у рэгіёне. Канфэрэнцыя паслоў справу яшчэ не вырашыла.

![Няўрэгуляваная справа](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-941-1024x585.webp)

22/V адбылося ў Парыжы паседжаньне канфэрэнцы паслоў. Напярэдадні гэтага паседжаньня газэта „Матэн“ пісала: „З прычыны паднясеньня, якое выяўляе Літва, і нязломнай волі Польшчы ў справе ўтрыманьня Вільні, прызнанай ёй 3/II—1923 г., можна апасацца выпадкаў, якія могуць забурыць мір гэтых абшараў.

Паслы вялікіх дзяржаў прызнаюць неабходным хуткае ўмяшацельства ў гэтую справу“…

Канфэрэнцыя паслоў, як ведама, яшчэ ня вырашыла аканчальна гэтай справы і мае заняцца ёю ў бліжэйшыя дні, бо ведама, што Ліга Народаў толькі дараджае тое ці іншае вырашэньне падобных справаў, калі да яе зьвернуцца заінтэрасаваныя стораны.
