# Не ўдаліся хітрыкі

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/nie-udalisia-chitryki/
- Published: 1924-05-18T17:05:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T14:45:26+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/the-tricks-failed.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/nye-udalis-khitrosti.md

> Трое „варажбітоў”, што пасяліліся ў вёсцы Круты-Бераг, аказаліся паліцыйнымі агентамі. Вясковая дзяўчына, пераапранутая за старую, пазнала аднаго з іх — і „гадальшчыкі” ўначы зьніклі.

![Не ўдаліся хітрыкі](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-570-2-1024x585.webp)

У вёску Круты-Бераг Гародзейскай гміны Нясьвіжскага павету зьявіліся тры асобы: два мужчыны і адна жанчына і аб’явілі сябе хірамантамі (гадальшчыкамі), занялі кватэру і сказалі, што будуць тут цэлае лета. Нават паказалі дакуманты. І што-ж аказалася!? Дакуманты выданы Нясьвіжскім Старастай. Хлопцы адразу раскумякалі, што гэта ма быць фальшывыя гадальшчыкі. Гадалі яны толькі ўвечары і прымалі толькі па аднэй асобе, плату бралі па 3 мільёны.

Вось адна дзяўчына, А. М., пераадзелася паджылой ужо жанчынай і пайшла даведацца, ці гэта праўдзівыя варажбіты. Варажылі яны зусім няўдала, няўмела. У часе гаданьня дзяўчына прыпамінае, дзе яна бачыла гэтага чалавека. Аж потым успомніла, што гэта сышчык, які ўзімку рабіў у яе вобыск. Пасьля яе ўжо ніхто больш не пайшоў да варажбітоў, і госьці гэтыя а 12 гадзіне ўночы зьніклі, нічога не зарабіўшы. Перад дзяўчынай варажылі яны яшчэ толькі двум хлапцом, якіх наводзілі на размову „czy służył w wojsku rosyjskim, czy kocha Białoruś, czy walczył-by za Polskę” і г. д.

Вось якімі авечкамі прыкідаюцца гэтыя ваўчкі і можа дзе ўдаецца аграбіць даверчавых сялян, якія і так шмат плацяць падаткаў і на ўтрыманьне ўсялякіх вывядоўцаў.
