# Незаслужаныя напасьці

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/niezasluzhanyja-napasci/
- Published: 1924-06-26T18:00:00+00:00
- Updated: 2026-11-12T01:46:14+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/undeserved-attacks.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/nezasluzhennye-napadki.md

> Беларускія грамадзяне абураны нападамі былога пасла Каліноўскага на старога дзеяча Ярэміча. Прыпамінаецца, што кандыдатура самога Каліноўскага ў Сойм была расейскай.

![Незаслужаныя напасьці](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-6168-1024x585.webp)

Беларускае грамадзянства ў Заходняй Беларусі глыбока абурана тымі інсінуацыямі, на якія пазваляе сабе па адрасу старога і заслужонага дзеяча нашага, пасла Ярэміча, пераехаўшы ў Менск б. пасол Каліноўскі,—тым балей, што „беларускасьць“ і „левізна“ самога п. Каліноўскага лішне ўжо сьвежыя…. Даволі прыпомніць, што кандыдатура п. Каліноўскага ў Сойм была прынята Беларускім Выбарным Камітэтам, як кандыдатура расейская, падтрымліваная прадстаўнікамі расейцаў.
