# Новая канфэрэнцыя

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/novaja-kanferencyja/
- Published: 1924-06-28T18:55:00+00:00
- Updated: 2026-11-12T01:52:32+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/a-new-conference.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/novaya-konferentsiya-2.md

> Саюзьнікі збяруцца на канфэрэнцыю ў Лёндане 16 ліпеня, але Японія і Амэрыка возьмуць удзел толькі ў асобных справах. Першае пытаньне — як выканаць праграму камісіі экспэртаў.

![Новая канфэрэнцыя](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-6689-1024x585.webp)

Апошнія газэты прынясьлі новыя весткі аб праектаванай Эрыо і Мак-Дональдам канфэрэнцыі.

Канфэрэнцыя саюзных дзяржаваў мае сабрацца 16-га ліпня. Учасьце Японіі і Амэрыкі забясьпечаны толькі ў справах, якія яны вызначаць самі. Англійскія домініі будуць мець толькі дарадчы голас. Першым пунктам павесткі будзе справа правядзеньня ў жыцьцё праграмы адшкадаваньняў камісіі экспэртаў. Нямеччына будзе запрошана, каб практычна вырашыць гэтае галоўнае пытаньне.
