# Новы стыль у праваслаўнай царкве

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/novy-styl-pravaslaunaj-carkvie/
- Published: 1924-06-26T17:45:00+00:00
- Updated: 2026-11-12T01:45:13+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/new-style-orthodox-church.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/novyy-stil-pravoslavnoy-tserkvi.md

> Польскі ўрад згодна з пастановай япіскапаў увёў у праваслаўных парафіях новы каляндар, але Вялікдзень і зьвязаныя з ім сьвяты будуць адзначацца па-старому.

![Новы стыль у праваслаўнай царкве](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-6601-1024x585.webp)

Польскі ўрад, згодна з пастановай праваслаўных япіскапаў Польшчы, апублікаваў загад, што ад 22 чэрвеня ў праваслаўны каляндар у Польшчы павінен быць уведзены новы стыль. Гэтак дзень 9 чэрвеня па старому стылю павінен лічыцца 22 чэрвеня па новаму. Аднак, сьвяткаваньне Вялікадня і тых сьвятаў, што вызначаюцца ў залежнасьці ад даты Вялікадня, будзе і далей адбывацца па старому.
