# П. Эрыо стварае ўрад

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/p-eryo-stvaraje-urad/
- Published: 1924-06-21T19:25:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T01:37:25+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/herriot-forms-government.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/g-erio-sozdayot-pravitelstvo.md

> Пасьля абраньня Думэрга ўрад Марсаля адышоў, а новы габінэт збірае радыкальны сацыяліст Эрыо. У яго ўрад ідуць пераважна дэпутаты і сэнатары ягонае партыі.

![П. Эрыо стварае ўрад](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1324-1024x585.webp)

Назаўтра пасьля свайго выбару прэзыдэнт Думэрг прыняў адстаўку часовага ўраду п. Марсаля і даручыў п. Эрыо стварыць новы габінэт. Эрыо, які рашуча адмовіўся прыняць гэтае даручэньне ад б. прэз. Мільерана, прыняў місію ад новага прэзыдэнта і ўжо злажыў новы ўнад.

Урад Эрыо складаецца пераважна з прадстаўнікоў яго партыі—радыкальных сацыялістаў,—дэпутатаў і сэнатараў. Толькі адзін—мін. ваенны, ген. Ноле, не належыць да парляманту.
