# Пакушэньне на панцырны поезд

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/pakushennie-na-pancyrny-pojezd/
- Published: 1924-06-28T18:15:00+00:00
- Updated: 2026-11-08T21:30:04+00:00
- Section: Архівы
- Language: be

> Віленская „Słowo“ напісала пра нібыта замах на панцырны поезд, але на другі дзень адмовілася: рэйкі завалілі гуляючыя дзеці. Нататка паказвае, як хутка ляцяць сэнсацыйныя чуткі.

![Пакушэньне на панцырны поезд](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-6714-1024x585.webp)

Пакушэньне, ці дзіцячая забава? У віленскай часопісі „Słowo“ з 25 чэрвеня была надрукавана гэткая заметка:

„Пакушэньне на броневік.

У панядзелак панцырны поезд „Данута“, ідучы з Ляндварова у Вільню, на галоўным шляху каля Воучае Лапы быў спынены з прычыны таго, што пуць быў заваленны каменьнямі і бярвеньнямі. Толькі дзякуючы ўважлівасьці жаўнераў поезд у час спыніўся і ўхіліўся ад катастрофы“.

Назаўтрае, аднак, пасьля такога сэнсацыйнага паведамленьня ў тэй-жа газеце было надрукована, што пакушэньня тутака ня было, а гэта дзеці гуляючы панакладалі кучы каменьня, якое было жаўнерамі скінута.
