# Памілаваньне прафэсароў у Кіеве

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/pamilavannie-prafesarou-u-kijevie/
- Published: 1924-05-25T19:15:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T14:55:21+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/pardoning-of-the-professors-in-kyiv.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/pomilovaniye-profyessorov-v-kiyevye.md

> Украінскі ўрад замяніў сьмяротны прысуд кіеўскім прафэсарам дзесяцігодкай турмы, а астатнім асуджаным скараціў тэрміны. Улада тлумачыць гэта слабым уплывам арганізацыі.

![Памілаваньне прафэсароў у Кіеве](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-922-1024x585.webp)

Радавы ўрад Украіны памілаваў засуджаных на сьмерць кіеўскіх прафэсароў Чэбакова, Едіневскага і Яковлева, а так-жа Вінаградаву, замяніўшы ім кару сьмерці дзесяцьма гадамі вастрогу. Другім засуджаным у справе контрравалюцыйнае арганізацыі „центр действия“ кары зьменшаны на палову. Улада тлумачыць гэта тым, што дзейнасьць арганізацыі не магла зрабіць С.С.Р.Р. лаважнае шкоды з прычыны варожых адносінаў да яе з боку сялян, работнікаў і ўкраінскае ды расейскае інтэлігенцыі.
