# Пан Замойскі застаецца на пасту

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/pan-zamojski-zastajecca-na-pastu/
- Published: 1924-06-26T19:00:00+00:00
- Updated: 2026-11-11T01:48:49+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/zamoyski-remains-in-his-post.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/pan-zamoyskiy-ostayotsya.md

> Міністар замежных спраў Замойскі, нягледзячы на абвінавачаньні ў няздольнасьці, абяцае не кідаць пасаду. Газэта лічыць, што адстаўка ўсё роўна непазьбежная.

![Пан Замойскі застаецца на пасту](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-5864-1024x585.webp)

Ня гледзячы на забойчую крытыку і агульны вывад, што п. Замойскі, як міністар замежных спраў, зусім няздольны да адказнай працы на гэтым важным становішчы, п. Замойскі заявіў у камісіі Сойму, што ён „не пакіне становішча ў такую цяжкую для айчызны гадзіну“…

Але, відаць, пакінуць усё-ж прыдзецца, бо апошняе афіцыяльнае аправяржэньне кажа ўжо, што весткі, быццам п. Замойскі ўжо падаўся ў адстаўку і атрымаў яе, зьяўляецца „нясьціслымі“…
