# Пасольскі мітынг

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/pasolski-mitynh/
- Published: 1924-06-21T17:35:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T01:41:38+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/deputies-rally-2.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/deputatskiy-miting-2.md

> У вёсцы Цьвецене беларускія паслы Кахановіч і Мятла выступілі на мітынгу, дзе сабралася шмат народу. Мітынг ажывіў сялянскі настрой, прыдушаны крэсовай адміністрацыяй.

![Пасольскі мітынг](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-5658-1024x585.webp)

16 чэрвеня г. г. адбыўся ў сяле Цьвецене, Дзісьвенскага павету, мітынг, на якім выступалі з прамовамі паслы Беларускага Клюбу М. Кахановіч і П. Мятла. Народу, ня гледзячы на дожджык, сабралося досыць многа. Мітынг унёс значнае ажыўленьне ў настрої сялянства, прыдушанага „крэсовай адміністрацыяй.
