# Польская дэмакратыя да французскай

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/polskaja-demakratyja-da-francuzskaj/
- Published: 1924-06-28T19:25:00+00:00
- Updated: 2026-11-12T01:51:45+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/polish-democracy-to-french.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/polskaya-demokratiya-frantsuzskoy-2.md

> Левыя польскія партыі павіншавалі французскую лявіцу з перамогай і прывялі ў адрасе прыгожыя словы пра мір. Газэта кпіць з гэтай „дэмакратыі“, бо дома яна справядлівасьці не даб’ецца.

![Польская дэмакратыя да французскай](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-6668-1024x585.webp)

Левыя польскія партыі Сойму і Сэнату паслалі адозву ці адрас французскай лявіцы на імя прэм. Эрыо, у якой выражаюць радасьць з прычыны перамогі яе, і — зьдзіўленьне для Вялікай Францыі… Далей у адозьве, ці можа толькі ў „Роботніку“, штось наблутана, бо напісана літэральна так: „зычучы Польшчы Прышласьці так, як і Табе, Пане Старшыня, наступленьня такога парадку рэчаў, калі запануюць сацыяльная справядлівасьць і мір“. Далей ідуць кампліманты „покоёвасьці“ Францыі.

Трэба, вельмі трэба зычыць, каб у Польшчы, а перад усім у польскай дэмакратыі, запанавалі нарэшце паняцьці справядлівасьці, ня толькі сацыяльнай, але і нацыянальнай, але дзіўна неяк, паздраўляючы французскага прэм‘ера, складаць перад ім добрыя пажаданьні… Польшчы…

Няўдалая нейкая „дэмакратыя“ ў Польшчы…
