# Пастанова прэзідыуму Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Вільні

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/postanova-prezidyumu-bielaruskaha-nacyjanalnaha-kamitetu/
- Published: 1924-06-13T19:45:00+00:00
- Updated: 2026-10-26T19:45:22+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/resolution-of-the-presidium.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/postanovlyeniye-pryezidiuma-byelorusskogo-natsionalnogo.md

> Віленскі Беларускі Нацыянальны Камітэт абвесьціў самазванцамі тых, хто ад імя беларускіх работнікаў выступаў у Парыжы, Лёндане і Вашынгтоне супраць французскага пратэсту аб „белым тэроры“.

![Пастанова прэзідыуму Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Вільні](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-5388-1024x585.webp)

Пазнаёміўшыся ў паседжаньні сваім 26. V. 24 г. з пратэстам французскіх грамадзкіх дзеячоў проці белага тэрору ў Польшчы, а таксама выслухаўшы інфармацыі аб выступленьнях самазванных прадстаўнікоў беларускіх работнікаў перад урадамі Францыі. Англіі і Амэрыкі проці гэтага пратэсту, — прэзідыум Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Вільні, які злучае ў сабе прадстаўнікоў усіх беларускіх партыяў і арганізацыяў, сьцьвярджае, што асобы, якія прыймалі ўчасьце ў дэлегацыі да п. Пуанкарэ, а таксама ангельскага і амэрыканскага паслоў у Парыжы ад імя беларускіх работнікаў, дэмэнтуючы факты, паказаныя ў памянёным пратэсьце, зьяўляюцца самазванцамі, нічога супольнага з беларускімі работнікамі і беларускімі работніцкімі арганізацыямі ня маюць і выказываюць выключна свае асабістыя погляды, рэзка супярэчныя з запраўдным палажэньнем беларусаў у Польскай Рэспубліцы.

Прэзідыум Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Вільні горача пратэстуе проці містыфікатараў і іх інспіратараў, якія хочуць аслабіць уражаньне высока гуманітарнага выступленьня французскіх дзеячоў у абарону уцісканага беларускага насяленьня ў Польшчы.
