# Праграма новае большасьці ў Францыі

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/prahrama-novaje-bolshasci-u-francyi/
- Published: 1924-05-25T19:25:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T19:52:00+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/the-programme-of-the-new-majority-in-france.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/programma-novogo-bolshinstva-vo-frantsii.md

> Пэнлевэ абвяшчае, што новая французская большасьць хоча міжнароднага разьвязаньня справы Руры і адносінаў з Саветамі, а таксама зьмяншэньня падаткаў.

![Праграма новае большасьці ў Францыі](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-917-1024x585.webp)

Пэнлевэ заявіў карэспандэнту „Nene Frnie Presze“, што новая большасьць у парлямэнце і новы ўрад будуць імкнуцца да міжнароднага разьвязаньня пытаньня аб Руры. Яны згодзяцца на прапазіцыі камісіі экспэртаў, і Нямеччыне будзе вернена эканамічная еднасьць, а так-жа будзе скасавана мытная граніца ў Рурскай краіне і французскі ўрад для чыгунак. Вызначыць зараз час эвакуацыі французскіх войск з Руры яшчэ нельга, бо дзеля гэтага трэба згаварыцца з другімі гаспадарствамі.

Новы ўрад маніцца зрабіць вялікія зьмены ў фінансавай гаспадарцы, скасаваўшы перад усім закон аб павялічэньні падаткаў на 20%.

Урэшце, новы ўрад будзе імкнуцца да завязаньня зносін з С.С.Р.Р. у такой форме, як гэта зрабіла Англія, значыць, бяз ніякае засьцярогі.
