# Прамысловы крызіс у Горным Сьлёнску

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/pramyslovy-kryzis-u-hornym-slionsku/
- Published: 1924-06-08T16:40:00+00:00
- Updated: 2026-10-23T21:01:49+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/industrial-crisis-in-upper-silesia.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/promyshlyennyy-krizis-v-vyerkhnyey-silyezii.md

> Горная прамысловасьць Сьлёнску церпіць ад упадку замоваў з Нямеччыны, і сялянскія гаспадары не купляюць новых машын. Рабочых звальняюць, а ўладальнікі аддаюць перавагу страце, чым пашырэньню вытворчасьці.

![Прамысловы крызіс у Горным Сьлёнску](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1233-1024x585.webp)

Газэта „Przegl. Wiecz.“ піша, што палажэньне горнага промыслу ў Горным Сьлёнску робіцца ўсё цяжэйшым. Заказаў з Нямеччыны значна паменшала. Вытворчасьць мэталюргічная не знаходзіць поўнага збыту ў краю, тым балей у сучасны мамэнт, бо сельскія гаспадары, якія маюць прамысловыя прадпрыемствы, устрымліваюцца ад затрат на новыя машыны. У гутах Каралеўскай і Ляўры зволнены ад працы ўсе работнікі і ўрадоўцы. Галоўныя акцыянеры ня хочуць далей весьці сваіх фабрык, бо маюць ад іх толькі страты.
