# „Радыкальныя“ перамены ў адміністрацыі Усходніх Крэсаў

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/radykalnyja-pieramieny-administracyi-uschodnich-kresau/
- Published: 1924-06-30T19:35:00+00:00
- Updated: 2026-11-09T23:20:04+00:00
- Section: Архівы
- Language: be

> Урад пастанавіў, што замест Віленскага Округу будзе ваяводзтва, а ваявода Рачкевіч зьменіць рэзыдэнцыю на Слонім. Аўтар зьдзекліва пытаецца, ці гэтым і абмяжуецца абяцаная рэарганізацыя.

![„Радыкальныя“ перамены ў адміністрацыі Усходніх Крэсаў](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-6856-1024x585.webp)

Нарэшце п. Гюбнэр з п. Грабскім выпрацавалі плян „рэарганізацыі“ вышэйшай адміністрацыі на „Крэсах“.—Віленскі Округ будзе перайменаваны ў Віленскае ваяводзтва, а п. дэлегат у ваяводу… Пан ваявода Рачкевіч пераедзе ў новую рэзыдэнцыю Наваградзкага ваяводзтва: у Слонім, а Палескае ваяводзтва астанецца ў Берасьці над Бугам.

Пакуль што, можа, і даволі?..
