# Сацыялістычны ўрад у Даніі

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/sacyjalistychny-urad-u-danii/
- Published: 1924-06-08T19:05:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T21:03:05+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/a-socialist-government-in-denmark.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/sotsialistichyeskoye-pravityelstvo-v-danii.md

> У Даніі пасьля банкруцтва нацыянал-лібэралаў уладу ўзялі сацыялісты на чале са Стаўнінгам. Аўтар лічыць знакам часу, што сяляне даверылі яе марксісцкай партыі.

![Сацыялістычны ўрад у Даніі](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1093-1024x585.webp)

У Даніі, пасьля поўнага банкруцтва, а нават асабістай кампрамітацыі ўраду нацыянал-лібэралаў і радыкалаў, новыя выбары далі ў парлямэнце большасьць, праўда, невялікую (2-х галасоў) сацыялістам, і кароль быў змушаны даручыць сфармаваньне габінэту вядомаму дацкаму сацыялісту Стаўнінгу. Вельмі цікава для нас, што Данія, таксама як Беларусь, край—амаль ня выключна сялянскі, і гэтае даверые сялянства да сацыялістычнай—марксістаўскай партыі — зусім новае зьявішча,—знаменная азнака часу.

Новы прэм‘ер абвясьціў, што яго праграма складаецца з некалькіх слоў: праз дэмакратызм да сацыялізму. На першы плян высоўваюцца справы падняцьця дабрабыту працуючых масаў і прадуктыўнасьці краю.
