# Што гэта значыць

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/shto-heta-znachyc/
- Published: 1924-06-28T18:00:00+00:00
- Updated: 2026-11-08T23:15:18+00:00
- Section: Архівы
- Language: be

> Савецкая газэта паведаміла, што 2000 беларускіх сялян перасяляюць у Саратаўскую губэрню. Аўтар здзіўляецца: няўжо ў Радавай Беларусі ня стала зямлі і людзям трэба шукаць яе ў Расеі.

![Што гэта значыць](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-6728-1024x585.webp)

У нумары „Сав. Беларусі“ з 8 чэрвеня, які да нас дайшоў, надрукавана гэткая заметка:

НК Земляробства, на падставе дазволу НКЗ РСФСР, даручана прыступіць да працы па перасяленьню ў Саратаўскую губ. 1500 сялян з Магілеўскага і 500 сялян з Рагачоўскага паветаў.

Даволі дзіўна чытаць гэта: няўжо-ж у Радавай Беларусі для беларускіх сялян нехватае зямлі, і ім прыходзіцца шукаць яе у Маскоўшчыне?!
