# У справе катаваньня ў Львоўскім вастрозе

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/sprava-katavannie-lvouski-vastroz/
- Published: 1924-07-03T19:30:00+00:00
- Updated: 2026-11-18T01:48:40+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/torture-lviv-prison.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/delo-pytka-lvovskaya-tyurma.md

> Пасьля інтэрпэляцыі ўкраінскіх паслоў двух катаў аддалілі ад службы, але правыя заступіліся, і новае дазнаньне ўсіх вызваліла. Ужо пасьля гэтага катаўшыя вярнуліся да працы.

![У справе катаваньня ў Львоўскім вастрозе](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-7916-1024x585.webp)

Пасьля інтэрпэляцыі ўкраінскіх паслоў у справе Бэсарабавай і наагул катаваньня ў Львоўскім вастрозе, да якое далучыліся „меншасьці“ і польская лявіца, было зроблена дазнаньне, у выніку якога былі „ўхілены ад урадаваньня“ два „стрэлачнікі“, Лабіяк і Маляўскі, бо было сцьверджана іх удзел у катаваньні.

Тады правыя ўступіліся за „пакрыўджаных“ паліцэйскіх, было зроблена новае „дазнаньне“ і…: сцьверджана „поўная нявіноўнасьць“ катаваўшых, якія ізноў дапушчаны да ўрадаваньня…
