# У справе страхоўкі

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/spravie-strachouki/
- Published: 1924-06-30T17:45:00+00:00
- Updated: 2026-11-18T01:45:48+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/matter-insurance.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/vopros-strakhovka.md

> Дэпутат Ярэміч дамогся ад беластоцкага ваяводы, што да пасьля жніва ня будуць прымусова зьбіраць страхавыя складкі з сялянаў. Тыя, каму будынкі ацанілі занадта высока, могуць патрабаваць новай ацэнкі.

![У справе страхоўкі](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-1710-1024x585.webp)

• У справе страхоўкі. Як нас інфармуюць з Беластоку, беларускі дэпутат Ярэміч зрабіў на гэтых днях інтэрвэнцыю да Ваяводы ў Беластоку ў справах непамерна высокой страхоўкі сялянскіх будынкаў і прадбачанага сялянамі прымусовага сьцягаваньня страхавых складак. Ваявода запэўніў, што да пасьля жніва ня будзе праводзіцца прымусовае сьцягаваньне страхавых складак і ня будуць зьбірацца пэні за спозьненую сплату складкі.

Апрача таго, як мы ўжо паведамлялі нашых падпішчыкаў раней, павінна быць усім вядома, што ў выпадках, калі будынкі былі ацэнены надта высака, то гаспадары цэлай вёскі маюць права дамагацца паўторнай ацэнкі сваіх будынкаў—і гэта будзе зроблена. Паўторная ацэнка будзе адбывацца пры ўчасьці таксатараў і прадстаўнікоў паважаных у гміне ці ў вёсцы асобаў, прычым будзе мець вялікае значэньне заява солтыса і уласьніка будынкаў, а роўна даныя з ранейшых перадваенных страхавых дакумэнтаў.

У кожным разе страхавая складка не павінна перавышаць перадваенных складак („Przewodnik Ubezpieczeniowy“), і выносіць ня больш 6—10 злотых у год.
