# Спыненьне румынскага транзіту праз Польшчу

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/spyniennie-rumynskaha-tranzitu-praz-polshchu/
- Published: 1924-06-13T18:55:00+00:00
- Updated: 2026-10-23T21:01:12+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/the-halt-of-romanian-transit-through.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/pryekrashchyeniye-rumynskogo-tranzita-chyeryez-polshu.md

> Румынскі вываз збожжа, мукі і скаціны пераключыўся на марскі шлях і чыгункі праз Вену, а польскія чыгункі за гэта траціць добрыя грошы.

„Kur. Polski“ паведамляе, што румынскі вываз, які йшчэ нядаўна йшоў у Сярэднюю Эўропу праз Польшчу, цяпер зьмяніў дарогу і кіруецца або марской дарогай праз Галяц, або чыгунками праз Будапэшт і Вену. Як румынскае збожжа, так і мука, скаціна і касьцяная мука вывозяцца новай дарогай, пераважна абмінаючы Польшчу.

Для польскіх чыгунак гэта цяжкая страта. Каб ацаніць веліч яе, даволі адзначыць, што аднэй толькі касьцяной мукі праходзіла з Румыніі праз Польшчу каля 2.000 вагонаў. Аднэй з прычын гэтага зьяўляецца даражыня правозу праз Польшчу: праз Чэхію вязьці шмат таньней.

„Санацыя“ скарбу і тут, як ува ўсіх іншых галінах эканамічнага жыцьця, абходзіцца Польшчы вельмі дорага…
