# Таемнае забойства

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/tajemnaje-zabojstva/
- Published: 1924-05-18T17:15:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T14:58:07+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/a-mysterious-murder.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/taynoye-ubiystvo.md

> У вёсцы Аношкі невядомыя застрэлілі прысланага з Галіцыі вучыцеля і солтыса. Паводле чутак, вучыцеля не любілі сяляне, і інспэктар не раз перакідаў яго з школы ў школу.

![Таемнае забойства](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-565-2-1024x585.webp)

У вечары 5 гэтага траўня ў вёсцы Аношкі Нясьвіжскага павету Сноўскай гміны невядомымі застрэляны вучыцель Кавальскі, прысланы з Галіцыі, і солтыс, а сышчык Мельнік ранены. На месца выяжджаў пракурор і сьледавацель. Ідзе сьледзтва. Кажуць, што гэтага вучыцеля інспэктар часта пераводзіў з аднэй школы ў другую, бо вельмі не падабаўся сялянам.
