# У беларускім музэі імя Івана Луцкевіча

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/u-bielaruskim-muzei-imia-ivana-luckievicha/
- Published: 1924-06-08T16:50:00+00:00
- Updated: 2026-10-23T21:01:57+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/in-the-belarusian-museum-named-after.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/v-byelorusskom-muzyeye-imyeni-ivana-lutskyevicha.md

> У музэі фатаграфуюць старыя рукапісныя кнігі XV—XVII стагодзьдзяў для юбілейнага выданьня пра гісторыю беларускае кнігі. Сярод друкаваных — „Трыодзь цьвятная“ 1491 году і „Часаслоў“.

![У беларускім музэі імя Івана Луцкевіча](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1141-1024x585.webp)

У беларускім музэі ім. Івана Луцкевіча адбываецца фатаграфаваньне цікавейшых рукапісных кніг з XV, XVI і XVII сталецьця, а таксама старадрукаў, якія маюць быць выкарыстаны дзеля юбілейнага (скарынскага) выданьня зборнае працы аб гісторыі беларускае кнігі.

Паміж іншымі, сярод старадрукаў ёсьць друкаваная ў Кракаве па царкоўна-славянску з беларускімі ўвагамі кніга „Трыодзь цветная“ з 1491 году (ў друкарні Швайпольта Фіоля) і „Часаслоў“, які быў надрукаваны ў першай маскоўскай друкарні, закладзенай вучнямі беларускага друкара Скарыны—Пятром Мсьціславуцам і Іванам Фёдаравым у 1564 годзе і разбураная цёмнай маскоўскай чэрняй. Апошні друк надзвычайна рэдкі.

Старадаўныя рукапісныя кнігі, пісаныя на Беларусі, адзначаюцца характэрам пісьма, аздоб і рысункаў эвангелістаў.
