# У так-званым „Беларускім“ Грамадзянскім Сабраньні

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/u-tak-zvanym-bielaruskim-hramadzianskim-sabranni/
- Published: 1924-06-21T17:55:00+00:00
- Updated: 2026-11-10T01:40:38+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/belarusian-civic-assembly-2.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/belorusskom-grazhdanskom-sobranii-2.md

> Грамадзянскае сабраньне зноў аказалася ў цэнтры ўвагі: да яго ўцягваюць людзей без іх ведама, і вучыцель Антон Трэпка публічна адмежаваўся ад гэтай арганізацыі.

![У так-званым „Беларускім“ Грамадзянскім Сабраньні](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-5641-1024x585.webp)

З таго часу, як выявілася крымінальная прошласьць „прэзэса“ Сабраньня, Валэйшы, і ўсе спробы ачысьціць гэты клюб ад падобных элемэнтаў аказаліся немагчымымі,—ад яго адчураліся ўсе паважаючыя сябе людзі. Аднак, спрытны „прэзэс“, ня гледзячы на гэта, сам плаціў за іх складкі, каб толькі мець магчымасьць паказаць сваім „магутным апякуном“, быццам з ім „супрацоўнічаюць“ і парадачныя людзі.

У сувязі з гэтым грам. Антон Трэпка, паважаны беларускі дзеяч, вучыцель Віленскае Беларускае Гімназіі і былы дырэктар яе, пісьмом у Рэдакцыю „С. Б.“ просіць нас падаць да агульнага ведама, што ён да Грамадзянскага Сабраньня належыць не жадае і просіць гэтую арганізацыю ня лічыць яго сваім сябрам.

Спадзяемся, што тое-ж зробяць і ўсе паважаючыя сябе грамадзяне, іменьняў якіх надужывае Валэйша.
