# Усенароднае галасаваньне аб адшкадаваньнях

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/usienarodnaje-halasavannie-ab-adshkadavanniach/
- Published: 1924-05-18T18:35:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T19:50:41+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/a-nationwide-vote-on-reparations.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/vsyenarodnoye-golosovaniye-o-ryeparatsiyakh.md

> Нямецкія сацыял-дэмакраты хочуць вынесьці на ўсенароднае галасаваньне плян рэпарацыяў, прапанаваны экспэртамі Антанты. Урад і правыя супраць, але канстытуцыя дае на гэта права, калі рэфэрэндуму запатрабуе дзясятая частка выбаршчыкаў.

![Усенароднае галасаваньне аб адшкадаваньнях](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-516-2-1024x585.webp)

Нямецкія сацыял-дэмакраты прынялі пастанову дамагацца ад ураду перадачы пытаньня аб прыняцьці выпрацаванага рэчазнаўцамі Антанты пляну адшкадаваньняў — на ўсенароднае галасаваньне (гэтак званы „рэфэрэндум”).

Урад і правыя партыі баяцца гэткага „рызыкоўнага кроку”… Але сац.-дэм. стаяць моцна на праўным грунце, бо арт. 75 канстытуцыі дае права патрабаваць рэфэрэндума, калі за гэта выкажыцца 1/10 частка ўсіх выбаршчыкаў, — якую аж з лішкам маюць с.-д.
