# Валёрызацыя гіпатэчных даўгоў

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/valioryzacyja-hipatechnych-dauhou/
- Published: 1924-06-08T16:45:00+00:00
- Updated: 2026-10-23T21:02:48+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/valorization-of-mortgage-debts.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/valorizatsiya-ipotyechnykh-dolgov.md

> Рада міністраў вызначыла, як пераліч даўгі, забясьпечаныя нерухомасьцю, у залатыя злотыя: ад 20 да 33 працэнтаў.

![Валёрызацыя гіпатэчных даўгоў](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-1143-1024x585.webp)

Рада міністраў выпрацавала асновы валёрызацыі старых даўгоў, забясьпечаных нярухомай маемасьцяй у местах і вёсках. На цяперашнія грошы ў межах Заходняй Беларусі яны будуць перавадзіцца гэтак:

Местовая маемасьць: у паветах Беластоцкім, Бельскім і Сакольскім—25% у золаце, у ўсіх другіх—20%.

Вясковая маемасьць: у Беластоцкім ваяводзтве—33% ў золаце (апрача паветаў Аструўскага і Высока-Мазавецкага, для якіх уводзіцца норма 42%); у другіх усходніх ваяводзтвах—24%.
