# Віленская Беларуская Гімназія

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/vilienskaja-bielaruskaja-himnazija/
- Published: 1924-06-26T17:50:00+00:00
- Updated: 2026-11-12T01:50:42+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/the-vilnia-belarusian-gymnasium-2.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/vilenskaya-belorusskaya-gimnaziya-2.md

> Гімназія рыхтуецца да новага навучальнага году, і ў складзе яе пэдрады адбыліся зьмены. Некаторыя настаўнікі адмовіліся выкладаць, а інспэктарам абраны А. Міхалевіч.

![Віленская Беларуская Гімназія](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/11/illustration-6599-1024x585.webp)

Ўжо зарганізавалася да працы ў 1924—25 шк. годзе; пры гэтым адбыліся такія зьмены ў Пэдагагічнай Радзе: незапрошаны выкладаць вуч. М. Красінскі з прычыны назначэньня яго Дырэктарам Глыбоцкае Беларускае Гімназіі; як мы дачуліся, грам. Красінскі пакуль што ня даў яшчэ сваей канчальнай згоды на выезд у Глыбокае. Не запрошана так сама вучыц. Л. Русецкая. Інспэктарам гімназіі абраны на паступны год вуч. А. Міхалевіч.

Грам. Ант. Луцкевіч і Ант. Трэпка ў новым школьным годзе выкладаць у Гімназіі адмовіліся.
