# Выбарная перамога опозыцыі ў Японіі

- URL: https://syn.by/historyja/archivy/vybarnaja-pieramoha-opozycyi-u-japonii/
- Published: 1924-05-18T18:25:00+00:00
- Updated: 2026-10-22T19:51:22+00:00
- Section: Архівы
- Language: be
- EN edition: https://syn.by/en/history/archives/election-victory-of-the-opposition-in-japan.md
- RU edition: https://syn.by/ru/istoriya/arhivy/vybornaya-pobyeda-oppozitsii-v-yaponii.md

> Японскія выбаршчыкі адмовілі праваму ўраду: апазыцыя мае 153 мандаты, у тры разы болей за ўрадавыя партыі. Прэм’ер Кіоура пайшоў у адстаўку, не чакаючы канчатковага падліку.

![Выбарная перамога опозыцыі ў Японіі](https://syn.by/wp-content/uploads/2026/10/illustration-522-3-1024x585.webp)

Дакладных вынікаў выбарнай кампаніі ў Японіі яшчэ няма, але ўжо можна сказаць аб рашучым правале правага ўрадовага блёку і ў Японіі.

Дагэтуль ведама, што опозыцыя атрымала 153 мандаты, урадовыя партыі — 52, незалежныя (вельмі блізкія да опозыцыі) — 96…

Нядзіва, што прэм. Кіоура, нават ня чакаючы далейшых вынікаў, уручыў мікаду сваю адстаўку…

Гэты правал — таксама заслужаная кара за той „белы тэрор”, які заядла праводзіў урад асабліва пасьля „разрухаў”, выкліканых зямлітрасеньнем у Японіі.
